Рух усіх відаў транспартных сродкаў могуць абмежаваць на некаторых участках сталічных дарог 1 і 2 кастрычніка. Гэта звязана з правядзеннем мерапрыемстваў у горадзе, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на МУС.
З 8:00 да 14:00 1 кастрычніка абмежаванні могуць увесці на пр. Незалежнасці і пр. Пераможцаў, а таксама на вул. Я. Купалы і вул. Леніна, а з 15:00 да 23:00 — на пр. Машэрава і пр. Пераможцаў, вул. Я. Купалы, Старажоўскай, П. Мядзёлкі, Нарачанскай і МКАД.
З 10:00 да 18:00 2 кастрычніка рух транспарту можа быць абмежаваны на пр. Машэрава, пераможцаў і незалежнасці, на вул. Я. Купалы і Старажоўскай.
Таксама 1 і 2 кастрычніка магчыма кароткачасовае абмежаванне руху ўсіх відаў транспартных сродкаў і на іншых участках вулічна-дарожнай сеткі сталіцы.

У ДАІ просяць грамадзян улічваць гэтую інфармацыю і загадзя планаваць маршрут.