У Беларусі 22 верасня ноччу па ўсходзе, днём у многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу па ўсходзе, днём у многіх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с, месцамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла. Днём будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль.