«Толькі па гэтых таварах можаце запісаць сабе ў мінус амаль $400 млн!» — сказаў Прэзідэнт.
Асобную ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на сітуацыю ў лёгкай прамысловасці. «Пры мадэрнізаваных „Камволі“ і льнокамбінаце працягваем завозіць тканіны-аналагі (яшчэ мінус амаль $35 млн). Дарэчы, па канцэрне „Беллегпрам“ гэта паўсюдная карціна. Доля айчынных тавараў лёгкай прамысловасці на ўнутраным рынку — менш за 10 %, затое паток імпарту тавараў лёгкай прамысловасці вырас амаль на трэць», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
«Дзе вашы стратэгіі, агрэсіўныя механізмы абароны, рэклама, маркетынг? — спытаў ён. — Страчваць свой рынак — гэта злачынства. За пяць гадоў доля айчынных тавараў на ўнутраным рынку знізілася з 60 % да 54 %».