Top.Mail.Ru

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі экспарт прадукцыі айчыннай дрэваапрацоўкі ў краіны Афрыкі

«Перспектыўны рынак, дзе наша прадукцыя вельмі запатрабаваная»


Ключавой тэмай на нарадзе сталі перспектывы і практычныя механізмы прасоўвання прадукцыі беларускай дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці на рынкі краін Афрыканскага кантынента. Удзел у пасяджэнні ўзяў намеснік Прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава акцэнтавала важнасць рэалізацыі задач, пастаўленых Прэзідэнтам Беларусі: «Вы неаднаразова чулі ад Прэзідэнта: за Афрыканскім кантынентам будучыня. Сёння туды скіраваныя погляды ўсіх вядучых сусветных гульцоў. Гэта перспектыўны рынак, дзе наша прадукцыя вельмі запатрабаваная. Тое, што мы вырабляем, мы можам і павінны туды пастаўляць».

Удзельнікі мерапрыемства дэталёва прааналізавалі бягучыя вынікі работы. За мінулы год экспарт беларускай дрэваапрацоўкі ў Афрыку прынёс краіне 4 мільёны долараў. Асноўнымі пазіцыямі сталі фанера, цэлюлоза і папера.

Спікер Савета Рэспублікі нацэліла кіраўніцтва галіны і канкрэтных прадпрыемстваў на актыўную маркетынгавую палітыку, ініцыятыву і эфектыўнае выкарыстанне магчымасцяў беларускіх дыпламатычных місій за мяжой. Было адзначана, што ў пытаннях адстойвання эканамічных інтарэсаў краіны фармалізму быць не павінна.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю