Top.Mail.Ru
278

Дырэктар прыватнай арганізацыі ў Асіповічах адкажа за спробу скрыць $155 тыс. доўгу праз новую юрыдычную асобу

Пракурор Асіповіцкага раёна распачаў крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка прыватнай арганізацыі аб ухіленні ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці ў буйным памеры, паведамляе БелТА.



Па даных праверкі, замежнае прадпрыемства ў рамках супрацоўніцтва прадаставіла пазыку адной з арганізацый у Асіповічах на суму каля $155 тыс. для мадэрнізацыі вытворчасці. Аднак сродкі ў тэрміны, устаноўленыя дамовамі, вернутыя не былі. Спагнанне запазычанасці было ажыццёўлена па рашэнні суда, які ўступіў у законную сілу.

Нягледзячы на наяўнасць судовага рашэння і рэальную магчымасць выканаць абавязацельствы, кіраўнік арганізацыі ўхіліўся ад пагашэння доўгу. З гэтай мэтай ён стварыў новую юрыдычную асобу і перавёў на яе баланс ўсе актывы арганізацыі-даўжніка.

Крымінальная справа накіравана ў Асіповіцкі раённы аддзел Следчага камітэта для арганізацыі папярэдняга расследавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю