Top.Mail.Ru

Двое мужчын затрыманыя за крадзеж аўтамабіля ў Мінску

У сталіцы супрацоўнікі крымінальнага вышуку па гарачых слядах затрымалі дваіх мужчын, якія падазраюцца ў неправамерным завалоданні чужым транспартам, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Як высветлілася, пацярпелы пакінуў свой аўтамабіль у двары, забыўшыся забраць ключы з замка запальвання і не ўключыўшы сігналізацыю. Гэтым скарысталіся зламыснікі — 22-гадовы жыхар Стаўбцоўскага раёна і яго 34-гадовы таварыш. Мужчыны прыехалі ў Мінск наведаць знаёмых. Пасля застолля яны выйшлі на вуліцу і сталі правяраць дзвярныя ручкі прыпаркаваных машын у пошуках незачыненага транспарту.

Выявіўшы аўтамабіль з ключамі ў салоне, нецвярозыя фігуранты завялі рухавік і выехалі за горад. Падчас паездкі па перасечанай мясцовасці — лясных і палявых дарогах — яны нанеслі транспартнаму сродку механічныя пашкоджанні, пасля чаго кінулі яго і ўцяклі.

У цяперашні час выкрадзеная іншамарка вернутая законнаму ўладальніку. У дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа па факце згону. Абодва мужчыны раней ужо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю