Top.Mail.Ru

Двое мужчын спрабавалі незаконна завезці ў Беларусь партыю касметыкі па зялёным калідоры

У пункце пропуску «Каменны Лог» выявілі камерцыйную партыю касметыкі, якую два грамадзяніны Беларусі спрабавалі завезці ў краіну без афармлення. Пра гэта паведамілі БелТА ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.



Парушэнні выявілі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог», па зялёным калідоры якога ехалі два беларусы на аўтамабілі Volvo S80. Выбраўшы гэты калідор, яны заявілі, што не ўвозяць тавары, якія падлягаюць дэклараванню.

Аднак пры правядзенні мытнага кантролю сярод асабістых рэчаў кіроўцы і пасажыра была выяўленая камерцыйная партыя касметычных сродкаў — агулам больш за 200 адзінак коштам звыш 32 тыс. рублёў. Без выплаты мытных плацяжоў пры гэтым дазволена ўвозіць тавары коштам да 500 еўра і вагой да 25 кг.

Двое гэтых мужчын прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 4 арт. 15.5 КаАП. Ім прыйшлося выплаціць штраф у памеры 10% ад кошту тавараў, што перавозіліся незаконна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю