Top.Mail.Ru
177

Два работнікі сельгасарганізацый Магілёўскай вобласці скажалі статсправаздачнасць, распачатыя крымінальныя справы

Па фактах наўмыснага скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб дзвюх сельгасарганізацый Магілёўскай вобласці. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю (КДК).



Прыпіскі ў статсправаздачнасці выяўлены падчас сумеснай праверкі гаспадарак, праведзенай спецыялістамі Крычаўскага міжраённага КДК і органаў фінансавых расследаванняў. Так, у сельгасарганізацыі Касцюковіцкага раёна было ўстаноўлена, што загадчыца малочнатаварнага комплексу не паказала ў сваёй справаздачы падзеж 11 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы. Пры гэтым на момант праверкі чатыры галавы ўжо былі ёю «адноўлены» за кошт народжаных цялят.

У адным выпадку кіраўнік сельгасарганізацыі Крычаўскага раёна прыпісаў у справаздачнасці плошчу пасеянай азімай пшаніцы, павялічыўшы на паперы вынікі праведзенай работы больш чым на 170 га.

У дачыненні да службовых асоб сельгаспрадпрыемстваў распачатыя крымінальныя справы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю