Top.Mail.Ru
132

ДТЗ з удзелам 36 машын адбылося ў ЗША, ёсць загінулыя і пацярпелыя

Аварыя з удзелам 36 аўтамабіляў адбылася ў амерыканскім штаце Каларада, перадае БелТА.


ДТЗ адбылося напярэдадні на 25-й аўтамагістралі на поўдні Каларада. «Па даных патрульнай службы штата Каларада, чатыры чалавекі загінулі і 29 атрымалі раненні ў выніку масавай аварыі», — гаворыцца ў публікацыі.

Пацярпелыя былі дастаўленыя ў медустановы, звесткі аб іх стане не прыводзяцца. Участак блізу аварыі ў паўночным напрамку застаецца закрытым. Прычыны і абставіны інцыдэнту высвятляюцца. Па даных праваахоўнікаў, у момант аварыі на ўчастку шашы была дрэнная бачнасць з-за пылу і ветру.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю