Top.Mail.Ru
241

Другі за 10 дзён блэкаўт адбыўся ў Празе

Другі за апошнія 10 дзён блэкаўт адбыўся ў Празе, паведамляе БелТА.



Цэнтр чэшскай сталіцы застаўся без электрычнасці. Прыкладна на 20 хвілін былі абясточаны раёны Новы горад і Вінаграды. Адключэнне электрычнасці адбылося каля 13.00 па мясцовым часе. Паводле інфармацыі партала, прычынай збою стала аварыя на падстанцыі энергетычнай сістэмы сталіцы.

10 кастрычніка цэнтр Прагі таксама быў абясточаны праз аварыю на той жа электрападстанцыі. Праз адсутнасць электрычнасці быў спынены рух трамваяў у цэнтры Прагі. Таксама назіраліся збоі ў графіку руху цягнікоў метро.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю