Другі этап адбору на конкурсы XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе 22-23 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.
Удзельнікі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прадставяць твор кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў («славянскі хіт»), а таксама папулярную кампазіцыю на замежнай мове («сусветны хіт»). Удзельнікі дзіцячага музычнага конкурсу выканаюць эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і эстрадную песню дзіцяча-юнацкай тэматыкі.
Графік правядзення праслухоўванняў і дадатковую інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.
Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў пройдзе не пазней за 20 сакавіка ў культурнай сталіцы Беларусі 2026 года — горадзе Паставы.