Top.Mail.Ru

Другая дэкада чэрвеня адзначыцца моцнымі дажджамі і магутнымі навальніцамі

Як расказалі рэдакцыі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у сярэдзіне месяца летняя спякота адступіць пад напорам франтальных раздзелаў.



У пятніцу ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, услед за якім пачне паступаць халодная паветраная маса з паўночнага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Часам дажджы, днём месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 °C па захадзе да 17 °C па ўсходзе краіны. Тэмпература днём будзе вагацца ад 14 да 20 °C, а ва ўсходніх раёнах — 21–27 °C.

У суботу надвор’е будуць вызначаць актыўныя франтальныя раздзелы і прахалодныя паветраныя масы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе дастаткова камфортнай — ад 7 да 14 °С, па паўночным усходзе — да 16 °С цяпла. Максімальная тэмпература днём будзе ад 15 да 22 °С.

А вось у нядзелю на тэрыторыю краіны чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў з тэрыторыі Польшчы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі дажджы. Днём месцамі навальніцы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, удзень пры навальніцах моцны парывісты. У гэты час стане максімальна свежа. Тэмпература паветра ўначы будзе не вышэйшай за 8–13 °С, а максімальная ўдзень — у межах 14–21 °С.

Гарачае лета часова адмяняецца...

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю