Top.Mail.Ru
251

Дранікі і традыцыі чаявання. У Сеуле прайшоў Дзень беларускай кухні

У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя адбылося штогадовае культурна-гастранамічнае мерапрыемства «Дзень беларускай кухні», арганізаванае сумесна з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускую замежную ўстанову ў Сеуле.



Асноўнай аўдыторыяй мерапрыемства сталі прадстаўнікі студэнцкай супольнасці Рэспублікі Карэя з ліку навучэнцаў кафедры рускай мовы ўніверсітэта Чхунбук, мясцовыя культурныя і грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

З прывітальным словам да прысутных гасцей звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі. У сваёй прамове кіраўнік дыпламатычнай місіі асабліва падкрэсліў важнасць захавання традыцый і каштоўнасцяў кожнай дзяржавы, расказаў прысутным аб багатай гастранамічнай культуры Беларусі, адзначыў пазітыўнае развіццё беларуска-карэйскага супрацоўніцтва ў розных галінах.

Госці прынялі ўдзел у праведзеным прадстаўнікамі беларускай дыяспары майстар-класе па прыгатаванні дранікаў, а таксама прадэгуставалі асноўныя стравы беларускай кухні.

Сустрэча была дапоўнена чайнай цырымоніяй, падчас якой пасол расказаў аб тонкасцях і традыцыях чаявання ў Беларусі. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй і раздачай падрыхтаванай замежнай установай інфармацыі аб гастранамічных асаблівасцях, культуры, прыродным і архітэктурным багацці Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю