За месяц чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу вырасла ў 13 разоў, паведамляе БелТА.
Чарга легкавога транспарту перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») з 22 ліпеня вырасла з 350 да 4630 адзінак. «Нягледзячы на велізарную колькасць легкавога транспарту, на працягу ўсяго месяца сумежны бок афармляў у сярэднім 34 % аўто ад нормы. Грамадзяне Беларусі і краін Еўрасаюза, у тым ліку Польшчы, вымушаны знаходзіцца ў чарзе на граніцы каля сямі дзён», — падкрэслілі ў беларускім пагранічным ведамстве.
Па стане на 10.00 22 жніўня ўезду ў Польшчу чакаюць 4630 легкавікоў і 100 аўтобусаў. Польскі пункт пропуску «Цярэспаль» застаецца адзіным даступным для руху ў Польшчу легкавога транспарту і аўтобусаў.