Top.Mail.Ru
234

ДПК: З пачатку года больш за 5,6 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе

З пачатку года больш за 5,6 тыс. замежнікаў наведалі Беларусь па бязвізе. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт.



З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 5636 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з краін — суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі і Польшчы.

Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 263 696 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 406 595 замежнікаў, з Літвы — 664 374, з Польшчы — 133 716. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь заехалі 59 011 чалавек.

У ДПК нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю