Top.Mail.Ru
382

ДПК: з пачатку дзеяння бязвізу Беларусь наведала больш за 1243 тыс. жыхароў Еўропы

Больш за 1243 тыс. жыхароў Еўропы наведала Беларусь з пачатку дзеяння бязвізу. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце (ДПК).


«Кіраўніцтва Беларусі працягвае падаваць прыклад добрасуседства і міралюбнасці еўрапейскім дзяржавам, падоўжыўшы бязвізавы ўезд для грамадзян 38 краін Еўропы да 31 снежня 2026 года. Беларусь паспяхова стварае ўмовы камфортнага і бяспечнага знаходжання замежнікаў, пра што сведчыць папулярнасць бязвізу», — падкрэслілі ў беларускім пагранічным ведамстве. 


Так, з пачатку дзеяння бязвізавага парадку ўезду Беларусь наведалі больш за 1243 тыс. жыхароў Еўропы. Большасць падарожнікаў прыехалі з суседніх Літвы — 658 575, Латвіі — 399 842, Польшчы — 130 089. Са спісу пашыранага бязвізу, які дзейнічае для яшчэ 35 еўрапейскіх дзяржаў, у Беларусь заехалі 54 845 замежнікаў. З іх больш за 22 тыс. — грамадзяне Германіі.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю