Top.Mail.Ru
164

ДПК: пункты пропуску на граніцы з Польшчай з боку Беларусі прадоўжаць сваю работу

Пункты пропуску на граніцы з Польшчай з боку Беларусі прадоўжаць сваю работу. Аб гэтым заявіў журналістам афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі, паведамляе БелТА.



«Пункты пропуску з боку Беларусі прадоўжаць сваю работу і змогуць аднавіць афармленне людзей і транспартных сродкаў, як толькі гэта стане магчымым», — адзначыў Антон Бычкоўскі.

Пагранічная варта Рэспублікі Польшча 11 верасня афіцыйна праінфармавала Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі аб закрыцці з 1.00 12 верасня па беларускім часе пунктаў пропуску на беларуска-польскай граніцы. Размова ідзе аб аўтадарожных «Брэст» — «Цярэспаль» і «Казловічы» — «Кукурыкі», а таксама чатырох чыгуначных пунктах пропуску: «Гродна» — «Кузніца Беластоцкая», «Бераставіца» — «Зубкі Беластоцкія», «Свіслач» — «Сямёнаўка», «Брэст» — «Цярэспаль». Тэрміны аднаўлення работы пунктаў пропуску польскі бок паабяцаў паведаміць дадаткова.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю