Top.Mail.Ru

ДПК: каля 1,3 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз

Каля 1,3 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз, паведамляе БелТА.


Самы загружаны маршрут для фур праходзіць праз польскі пункт пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») — 610 грузавікоў. Яго кантралюючыя службы прынялі на сваю тэрыторыю 43% велікагрузаў ад нормы. Яшчэ 90 велікагрузаў чакаюць уезду ў пункце пропуску «Баброўнікі» (сумежны «Бераставіца»).

Усяго 3% грузавога транспарту за суткі аформілі супрацоўнікі літоўскага пагранпераходу «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»), гэта значыць 17 з 500 аўто. Тут уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць 110 фур і 20 легкавых аўто. На пункце пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») у чарзе стаяць 210 фур.

Па стане на 12:00 на ўезд у Польшчу фіксуецца 250 легкавых аўто. Праз польскія пункты пропуску ў Еўрасаюз праехала 33% легкавушак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю