За суткі чарга легкавога транспарту на ўезд у Польшчу вырасла на 50 аўто. Колькасць машын, якія чакаюць уезду, перад пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») складае 4620. Сумежны бок выканаў норму па пропуску на 37 %. Перад «Цярэспалем» уезду ў Польшчу чакаюць 130 аўтобусаў.
Уезду ў Літву перад «Мядзінінкаем» («Каменны Лог») чакаюць 170 легкавых аўто, перад «Шальчынінкаем» («Беняконі») — 120. Сумежныя пункты пропуску прынялі з Беларусі 57 % і 62 % легкавікоў ад нормы адпаведна.
Акрамя таго, уезду ў краіны ЕС чакаюць 1075 фур. Менш за ўсё грузавікоў за суткі прынялі ў літоўскім «Мядзінінкаі» — 15 % ад нормы. Праз пункт пропуску «Шальчынінкай» у Літву прайшло больш за 30 % велікагрузаў.
Супрацоўнікі польскага пункта пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») прынялі 37 % фур.
Уезду ў Латвію праз пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») чакаюць 195 грузавікоў. Супрацоўнікі пагранперахода прапусцілі на сваю тэрыторыю 47 % аўто ад нормы.