1,6 тыс. фур чакаюць на граніцы ў Літву і Латвію Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Менш за ўсё фур за суткі прайшло ў ЕС праз літоўскі пагранпераход «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»). Яго кантрольныя службы аформілі 14% транспарта ад нормы, гэта значыць 69 з 500 аўто.
Перад пунктам пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») фіксуецца 400 грузавікоў. Яго супрацоўнікі за 24 гадзіны выканалі норму па пропуску фур на 33%.
Больш за 650 велікагрузаў чакаюць уезду ў Латвію перад пагранпераходам «Патэрніекі» (сумежны «Грыгараўшчына»). Па гэтым маршруце ў Еўрасаюз прайшло 34% транспарту.
Перад адзіным даступным для легкавога транспарту польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») у чарзе знаходзяцца 777 аўто. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю 37% легкавушак ад нормы.