Top.Mail.Ru
226

ДПК: 1,2 тыс. фур чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу

1,2 тыс. фур чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.



Самы загружаны маршрут у Еўрасаюз праходзіць праз польскі пункт пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы»). З пятніцы колькасць фур, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю, вырасла з 550 да 1200 адзінак. Праз гэты пункт пропуску ў Польшчу прайшло 27 працэнтаў грузавікоў ад нормы.

За выхадныя дні супрацоўнікі літоўскага пункта пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») аформілі 10 працэнтаў грузавікоў ад нормы, гэта значыць 2 з 20 фур у гадзіну. Тут чарга павялічылася на 40 грузавых аўто. Значная колькасць велікагрузаў таксама фіксуецца перад пагранпераходам «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі»). Уезду ў Літву тут чакаюць 580 фур.

З пятніцы кантрольныя службы латвійскага пункта пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») прынялі на сваю тэрыторыю 41 працэнт грузавога транспарту.

Больш за 800 легкавушак чакаюць уезду ў ЕС перад польскім «Церэспалем» (сумежны «Брэст»). Праз пагранпераход за два дні ў Польшчу прайшоў 41 працэнт транспарту ад нормы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю