У Беларусі 22 лістапада пераважна па паўднёва-ўсходняй палове чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег, снег), у асобных раёнах — слабы галалёд. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе пераважна воблачнае надвор’е. Месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3—8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.