З 19 па 23 лістапада ратавальнікі праводзяць маштабную прафілактычную акцыю «Дом без пажару» на тэрыторыі Бярэзінскага раёна. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Мэта акцыі - папярэдзіць пажары і захаваць жыцці. Так, ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі суб’ектаў прафілактыкі і іншых зацікаўленых арганізацый праводзяць комплексную работу ў жыллёвым фондзе.
Асаблівая ўвага перш за ўсё нададзена домаўладанням сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян: адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, сем’яў з дзецьмі і асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
У ходзе візітаў работнікі МНС: нагадваюць жыхарам правілы бяспечнага абыходжання з агнём, аглядаюць ацяпляльныя прыборы і пры неабходнасці кансультуюць гаспадароў, як ліквідаваць недахопы, тлумачаць недапушчальнасць пакідання маленькіх дзяцей без нагляду, правяраюць спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і тым, у каго іх няма, тлумачаць, як прылада дапамагае своечасова выявіць загаранне.
З пачатку года, паводле аператыўных звестак, у Бярэзінскім раёне адбылося 34 пажары, ад якіх загінулі 5 чалавек. Па краіне — 5702 пажары, 460 загінулых, уключаючы 4 дзяцей.