Top.Mail.Ru

Дом Беларусі адкрыўся ў Лівіі

Месца прыцягнення бізнес-колаў

Віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Дома Беларусі ў Бенгазі (Лівія), паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.

«Дом Беларусі будзе месцам прыцягнення суб’ектаў гаспадарання, бізнес-колаў, дзе будзе магчымасць правядзення сустрэч, абмеркавання канкрэтных кантрактаў і іх заключэння. Гэта будзе месца, дзе мы будзем пераходзіць ад слоў непасрэдна да справы», — адзначыў Віктар Каранкевіч.

Бакі маюць намер развіваць супрацоўніцтва па многіх напрамках, сярод іх прамысловасць, сельская гаспадарка, ахова здароўя. Паглыбіць супрацоўніцтва дамовіліся і па лініі парламентаў. Беларуская дэлегацыя таксама азнаёмілася з лівійскімі аб’ектамі аховы здароўя. Лівійскі бок максімальна зацікаўлены ў супрацоўніцтве — ад падрыхтоўкі кадраў да пастаўкі лекаў.

Акрамя таго, прымаючаму боку былі падораны аўтобусы МАЗ, якія ўжо прыбылі ў пункт прызначэння і гатовыя да выкарыстання. «Калі яны добра сябе зарэкамендуюць, быць можа, па вуліцах Бенгазі будзе курсіраваць яшчэ больш беларускай тэхнікі», — дадалі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю