Top.Mail.Ru
89

Долар патаннеў на таргах у пятніцу

06.06.2025 | 15:26

Расійскі рубель і долар ЗША патаннелі, кітайскі юань і еўра падаражэлі, вынікае са звестак Беларускай валютна-фондавай біржы.


Найбольшае падзенне сярод замежных валют прадэманстравала амерыканская валюта — на 0,13%. Цяпер адзін долар каштуе на біржы тры рублі.

А вось еўра набраўся сіл на 0,18%. Купіць адну адзінку можна за 3,42 беларускія рублі.

Расійская валюта страціла ў цане 0,02%, за 100 адзінак пакупніку давядзецца аддаць 3,78 беларускіх рублёў. Юань жа, наадварот, адужэў на 0,01%. На біржы 10 юаняў каштуе па 4,17 беларускіх рублёў.

Курсы валют у банках таксама памяняліся пасля таго, як прайшлі таргі на біржы. Долар ЗША абменнікі прадаюць у сярэднім па тры рублі, прымаюць — па 2,98. Здаць 100 расійскіх рублёў можна за 3,75 беларускіх, купіць — за 3,78. Што да еўра, то банкі яго рэалізуюць за 3,44 беларускіх рубля, гатовы набыць — за 3,41.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю