Top.Mail.Ru
178

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад СНД правялі маніторынг фарміравання ў Мінску ўчастковых камісій

Прадстаўнікі Місіі назіральнікаў ад СНД правялі маніторынг фарміравання ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску. Аб гэтым паведамдяе БелТА са спасылкай на прэс-службу Выканаўчага камітэта СНД.


У прыватнасці, доўгатэрміновыя назіральнікі ад Садружнасці прысутнічалі на пасяджэннях адміністрацый Кастрычніцкага, Ленінскага і Партызанскага раёнаў сталіцы, на якіх быў зацверджаны персанальны склад участковых камісій на кожным участку галасавання. На пасяджэннях таксама прысутнічалі прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій.

На сённяшні дзень у Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь пададзена каля 100 заявак на акрэдытацыю назіральнікаў у склад Місіі СНД. Гэта прадстаўнікі Азербайджана, Казахстана, Расіі і Туркменістана, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчага камітэта СНД.

Усяго ў склад Місіі назіральнікаў ад СНД плануецца акрэдытаваць каля 200 чалавек.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю