Удзельнікаў будуць чакаць экалагічныя рэпартажы, тэматычныя турніры, майстар-класы, гульні і віктарыны.
Як адзначылі арганізатары, тэматычныя мерапрыемствы будуць праходзіць як у бібліятэках, так і ў фармаце анлайн. Усе ўдзельнікі змогуць даведацца пра экалагічную бяспеку і асноўныя прынцыпы жыцця ў стылі «ЭКА». Таксама ўдзельнікаў будуць чакаць экалагічныя рэпартажы, тэматычныя турніры, майстар-класы, гульні і віктарыны.
Да гадавіны аварыі на ЧАЭС прымеркуюць дні памяці «Чарнобыль: да і пасля». Тут запланавана правядзенне гадзін і ўрокаў памяці, вечароў-рэквіемаў з удзелам ветэранаў-ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС.
Таксама пройдуць прэзентацыі інтэрактыўных выстаў, а на сайце Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк горада Магілёва можна будзе пазнаёміцца з кніжным гайдам «ЭКАстаронкі», дзе прадставяць навінкі літаратуры па экалогіі.
З больш падрабязнай праграмай можна азнаёміцца на сайце Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк абласнога цэнтра.