Top.Mail.Ru
132

ДМК абнавіў звесткі ў рэестрах і базах даных

На адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў абноўленыя звесткі некаторых інфармацыйных рэсурсаў, паведамілі БелТА ў ДМК.



Актуалізаваны нацыянальны мытны рэестр аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, рэестры асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы мытнай справы. 

Таксама скарэкціраваны пералік арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць нявыкананы доўг па выплаце мытных плацяжоў, база даных тавараў, у дачыненні да якіх прынята папярэдняе рашэнне аб класіфікацыі.

Адзіны інтэрнэт-партал мытных органаў — дзяржаўная лічбавая платформа, якая забяспечвае анлайн-доступ да інфармацыі аб дзейнасці мытні, заканадаўства, электронных сэрвісаў, мытнага калькулятара і сістэмы папярэдняга інфармавання для грамадзян і бізнесу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю