Top.Mail.Ru
212

Для знаёмства з Беларуссю і яе традыцыямі. Папскі вікарый падтрымаў ідэю аб стварэнні беларускага цэнтра ў Рыме

Беларускі калегіум прапанавана стварыць у Рыме. Пра гэта ішла размова на сустрэчы беларускай каталіцкай дэлегацыі на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы, старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў у Беларусі Іосіфам Станеўскім з генеральным вікарыем Рымскай дыяцэзіі кардыналам Бальдасарэ Рэйна, паведамляе БелТА.


Беларускі бок на сустрэчы нагадаў, што ў 2026-м касцёл у Беларусі будзе адзначаць 35-годдзе аднаўлення структур каталіцкай царквы ў Беларусі, што з’яўляецца важнай датай для мясцовай супольнасці.

У сувязі з гэтым генеральнаму вікарыю Рымскай дыяцэзіі паўтарылі прапанову, выказаную падчас сустрэчы са Святым Айцом, — стварыць у Рыме Беларускі калегіум — куток Радзімы, мэтай якога было б знаёмства жыхароў і гасцей Вечнага Горада з Беларуссю і яе касцёльнай суполкай.


 «Размова была вельмі канструктыўнай. Папскі вікарый выказаў сваю прыхільнасць гэтаму праекту і гатоўнасць пачаць работу па стварэнні беларускага цэнтра ў Рыме», — гаворыцца ў паведамленні.


Беларускія іерархі паабяцалі пасля кансультацыі з канферэнцыяй каталіцкіх епіскапаў у Беларусі прыкласці ўсе намаганні ў гэтым кірунку для хутчэйшага стварэння Беларускага калегіума.

У ходзе гутаркі з высокапастаўленым іерархам беларускія іерархі, якія прыбылі па яго запрашэнні, паведамілі пра візіт у Рым паломнікаў з Беларусі, якія прымуць удзел у святкаванні юбілейнага года ў Рыме 22 кастрычніка, а таксама пра сваю сустрэчу з Папам Львом XIV на прыватнай аўдыенцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю