Top.Mail.Ru

Для дзяржзабудоўшчыкаў спрошчаны парадак узвядзення дамоў у вёсцы і іх падключэння да інжынерных сетак

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 447 «Аб спрашчэнні працэдур у будаўніцтве і падключэнні аб’ектаў да размеркавальных інжынерных сетак». Аб гэтым паведамляе БелТА.


Дакумент накіраваны на спрашчэнне парадку будаўніцтва дзяржаўнымі прадпрыемствамі індывідуальных жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах, а таксама працэсу іх падключэння да інжынерных сетак.

У адпаведнасці з указам дзяржаўныя забудоўшчыкі змогуць будаваць такія дамы (з гаспадарчымі пабудовамі да іх) на падставе пашпарта забудоўшчыка, без распрацоўкі праектнай дакументацыі.

Акрамя таго, такім забудоўшчыкам даецца права прадаваць узведзеныя аб’екты (у тым ліку недабудаваныя пры высокай ступені гатоўнасці) на аўкцыёне без правядзення работ па іх кансервацыі і дзяржаўнай рэгістрацыі на працягу аднаго года пасля рэгістрацыі зямельнага ўчастка, на якім яны размешчаны.

Адначасова ва ўказе прадугледжаны ўмовы, якія даюць магчымасць эксплуатуючым арганізацыям падключаць індывідуальныя жылыя дамы да інжынерных сетак па заяўках грамадзян і юрыдычных асоб (без удзелу забудоўшчыка). Гэта дазволіць выключыць залішняе рэгуляванне дадзенага працэсу, скараціць час і кошт выканання гэтых работ, а таксама вызваліць забудоўшчыкаў ад выканання неўласцівых ім функцый.

Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю