Top.Mail.Ru
303

Для ўдзелу ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля паступіла больш за 1,7 тыс. заявак

Больш за 1,7 тыс. заявак для ўдзелу ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля паступіла ў Нацыянальны банк, паведамляе БелТА.



У банку адзначылі, што застаўся адзін тыдзень, каб падрыхтаваць сваю работу і даслаць яе: прыём заявак заканчваецца 7 лістапада 2025 года. Прыз — Br3 тыс.

Конкурсныя работы неабходна дасылаць на адрас grafznak@nbrb.by (з пазнакай «ГРАФІЧНЫ ЗНАК») у электронным выглядзе ў фармаце JPЕG/TIFF/PNG, раздзяленнем не менш як 300 dpi. Памер аднаго файла не павінен перавышаць 10 Мб.

Важна: работы ў іншых фарматах, а таксама дасланыя ў выглядзе заархіваваных файлаў да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

Усе дэталі і палажэнне аб конкурсе можна знайсці на сайце Нацыянальнага банка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю