Top.Mail.Ru
198

17—23 лістапада 2025 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у выбарчых акругах

Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Інфармацыю аб графіку прыёмаў можна даведацца на персанальных сайтах дэпутатаў і на сайтах раённых выканаўчых камітэтаў.


Працягнуцца вывучэнне асартыменту тавараў і маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары на аб’ектах гандлю і ў арганізацыях сеткі Белкаапсаюза, а таксама лекавыя прэпараты ў розных аптэках і гандлёвых пунктаў. 

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі. 

Працуючы ў акругах, дэпутаты праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах, з выбаршчыкамі, у ходзе якіх яны даводзяць да грамадзян актуальную інфармацыю аб бягучай унутры- і знешнепалітычнай абстаноўцы, прыманых мерах па вырашэнні праблемных пытанняў, планах па забеспячэнні дынамічнага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў і суб’ектаў гаспадарання. 


Тэмай сустрэч у рамках адзінага дня інфармавання стане кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці. Сёння ні адзін чалавек, ні адна краіна не застрахавана ад таго, каб стаць аб’ектам кібернападзення. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, атакам падвяргаюцца перш за ўсё стратэгічныя аб’екты, дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, банкаўская сістэма.

Мэта — нанесці максімальную шкоду эканоміцы і дэстабілізаваць грамадства. Таму павышэнне лічбавай адукаванасці ў інфармацыйную эпоху з’яўляецца найважнейшай задачай для кожнага грамадзяніна. 

Сфарміраваная сістэма работы з выбаршчыкамі дае магчымасць парламентарыям крытычна ацэньваць сітуацыю ў рэгіёнах, своечасовасць і эфектыўнасць рашэнняў, якія прымаюцца ў мэтах павышэння якасці жыцця насельніцтва. 

Вынікі гэтай работы кладуцца ў аснову заканадаўчай дзейнасці, запытаў дэпутатаў, якія адрасуюцца ўраду, міністэрствам, іншым дзяржаўным органам.

Вераніка КАНЮТА.

Чытайце таксама: Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзелі шэраг законапраектаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю