Top.Mail.Ru
227

Дэпартаменту аховы МУС — 73 гады

Гісторыя аднаго з ключавых падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, якое забяспечвае ахову грамадскага парадку, важных дзяржаўных аб’ектаў, маёмасці юрыдычных і фізічных асоб, а таксама бяспеку грамадзян, пачалася ў 1952 годзе.


Урачысты сход, прысвечаны Дню ўтварэння падраздзяленняў аховы МУС, напярэдадні адбыўся ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».

Назваўшы Дэпартамент аховы адным з самых мабільных і шматколькасных падраздзяленняў МУС, міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ адзначыў, што гісторыя любой службы — найперш гэта людзі. «Супрацоўнікаў дэпартамента можна смела назваць універсальнымі салдатамі, — канстатаваў ён. — Вы ахоўваеце аб’екты, стаіце на пастах, патрулюеце вуліцы, ідзяце на ўзброеных злачынцаў. Практычна штодня рызыкуеце сабой, каб абараніць іншых».

Кіраўнік міліцэйскага ведамства выказаў словы ўдзячнасці начальніку дэпартамента Аляксандру Шэпелеву за развіццё службы, асобна падзякаваў ветэранам, якія стаялі каля вытокаў яе стварэння, а таксама сем’ям супрацоўнікаў, якія забяспечваюць надзейны тыл, дапамагаючы сваім родным якасна выконваць пастаўленыя задачы.

Прадстаўнікам Дэпартамента аховы былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды і пагоны чарговых спецыяльных званняў, прысвоеных у парадку заахвочвання датэрмінова або на адну прыступку вышэй прадугледжаных па пасадзе.

Фота прэс-службы МУС.

Чытайце таксама: У МУС гатовыя да любых выклікаў і пагроз

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю