Top.Mail.Ru

Дэлегацыя МУС прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

Марафон добрых спраў, накіраваны на аднаўленне зялёных насаджэнняў пасля леташняга ўрагану, стартаваў 21 сакавіка і працягнецца па 12 красавіка. Сімвалічна, што сёлетняя акцыя праходзіць у Год добраўпарадкавання. Па традыцыі ініцыятыву актыўна падхапілі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў.


Міліцэйскі дэсант высадзіўся ў найбольш пацярпелай ад разгулу стыхіі Гомельскай вобласці у лясным масіве на тэрыторыі Баравікоўскага сельскага Савета Светлагорскага раёна. На ўчастку 4 гектары высадзілі 30 тысяч саджанцаў соснаў і бяроз, што ў два разы больш, чым падчас леташняй акцыі. 

Разам з Іванам Кубраковым у добраўпардкаванні тэрыторыі прымалі ўдзел намеснік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, начальнікі дэпартаментаў, ГУУС Мінгарвыканкама і абласных УУС, кіраўнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарата і ўстаноў адукацыі МУС. Разам са старэйшымі таварышамі да важнай справы далучыліся курсанты ведамасных ВНУ і Цэнтра падрыхтоўкі кадраў, навучэнцы спецыялізаваных ліцэяў МУС, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, а таксама кіраўнікі Гомельскага аблвыканкама і Светлагорскага раёна, прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі.

У размове з журналістамі міністр унутраных спраў адзначыў, што усе ўдзельнікі акцыі атрымалі незабыўныя эмоцыі. «Праз некалькі гадоў мы зноў прыедзем сюды, каб палюбавацца цудоўным лесам, — сказаў Іван Кубракоў. — Заклікаю ўсіх беларусаў далучыцца да гэтай выдатнай ініцыятывы, каб нашая краіна станавілася ўсё прыгажэйшай!»

Адразу пасля мерапрыемства ў рамках акцыі «Дай лесу новае жыццё!» міністр унутраных спраў наведаў падведамнае сельгаспрадпрыемства «Хутар-Агра». Іван Кубракоў азнаёміўся з ходам будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы, пацікавіўся праблемнымі аспектамі і даў шэраг канкрэтных даручэнняў, у тым ліку па закупцы асобных парод буйной рагатай жывёлы.

Пры дапамозе і падтрымцы праваахоўнікаў «Хутар-Агра» ўжо не першы год уваходзіць у лік найбольш паспяховых і перадавых сельгаспрадпрыемстваў раёна. Лідарскія пазіцыі яно пацвердзіла і па выніках 2024 года.

Рабочы дзень Івана Кубракова завяршыўся на Магілёўшчыне. Кіраўнік ведамства наведаў Клімавіцкі РАУС, дзе, у прыватнасці, абмеркавалі пытанне будаўніцтва і мадэрнізацыі будынкаў райаддзела.

Фота прэс-службы МУС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю