Першы дзень правядзення Усебеларускага народнага сходу запомніцца яго ўдзельнікам тым, што ён стаў знакавай падзеяй, дзе былі зацверджаны ключавыя стратэгічныя дакументы — Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года, заснаваная на прынцыпах самадастатковасці, тэхналагічнасці і ўвагі да чалавека, а таксама Пасланне Прэзідэнта, якое вызначыла вектары развіцця краіны і кадравыя рашэнні, знамянуючы пераход Беларусі да новага этапу ўстойлівага росту, тэхналагічнасці і арыентацыі на ўнутраныя рэсурсы і новыя рынкі.
Сваімі ўражаннямі аб звароце Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Пасланнем да беларускага народа і Парламента падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак:
— Зварот Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Парламента пачалося з таго, у якіх палітычных і эканамічных умовах жыве сёння Беларусь, як мы да іх адаптаваліся і якія крокі зрабілі для таго, каб не проста выстаяць, але і вырасці ў гэтых умовах. Як адзначыў Прэзідэнт, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады распрацоўвалася ва ўмовах беспрэцэндэнтнай агрэсіўнай глабальнай карціны свету, у перыяд яго палітычнага і эканамічнага перадзелу, які працягваецца і зараз. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што мы не гналіся за амбіцыямі і не марнавалі час на паніку і пустыя размовы, а змагаліся за кожны рубель і дзякуючы гэтаму развіваліся. Як сказаў Прэзідэнт, Захад не ўлічыў, што свет вялікі, і мы не будзем скакаць пад чужую дудку, а працягваем ісці сваім шляхам. Мы захавалі і нават прымножылі рэальны сектар сваёй эканомікі. Так, нам ёсць з чым працаваць, але мы актыўна гэта робім, клапоцімся пра будучыню і атрымліваем вынік: расце ўзровень дабрабыту насельніцтва, наша эканоміка стабільная, і сёння гэта асабліва важна. Мы таксама стварылі сваю бяспеку, і гэта таксама вялікае дасягненне.
- Асаблівую ўвагу Кіраўнік дзяржавы ўдзяліў развіццю міжнародных адносін: мы падтрымліваем надзейныя стратэгічныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй і Кітаем і ў той жа час будуем канструктыўны дыялог з ЗША. Наш аўтарытэт ні ў каго не выклікае сумненняў, і наша вялікае дасягненне ў тым, што мы вызначаем свой сацыяльна-арыентаваны эканамічны ўклад. У чарговы раз Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: нам не патрэбны «Планы адраджэння беларускай эканомікі» ад збеглых або каго б ні было, таму што ў нас свой шлях, арыентаваны на людзей, а не на задавальненне патрэб «гаспадароў». Наша імпартазамяшчэнне паступова ператвараецца ў імпартанезалежнасць. Сёння ў нас ёсць свая атамная электрастанцыя, мы выпускаем уласныя камп’ютары і камплектуючыя, асвоілі выпуск новай прадукцыі ў машынабудаванні, нарасцілі ўласную здабычу нафты, выпускаем лякарствы для анкалагічных хворых, у галіне харчовай прамысловасці разгарнулі вытворчасць ад унікальных безлактозных сумесяў для немаўлят да вытворчасці элітных сыроў і мясных далікатэсаў. Усё гэта — вынік вялікай работы беларусаў.
У сваім звароце Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу і на нявырашаныя задачы: тэхналагічны суверэнітэт, развіццё мікра- і радыёэлектронікі, самастойнае забеспячэнне сваёй прамысловасці і ваенна-прамысловага комплексу, развіццё IT-тэхналогій, энергетычную бяспеку і г. д.
Так, у нас ёсць слабыя месцы, і Прэзідэнт падрабязна спыніўся на кожным з іх. Не для таго, каб выкрыць кагосьці, а каб устараніць узніклыя праблемы. Канструктыўная крытыка, канкрэтныя варыянты вырашэння праблем і іх дакладнае абгрунтаванне — усё гэта было акрэслена ў звароце.
Лічу вельмі важным і тое, што асаблівую ўвагу Кіраўнік дзяржавы звярнуў і на сельскую гаспадарку. Быў зроблены акцэнт на тое, што вырашэнне задач сельскагаспадарчай галіны — задача не на пяцігодку, а на бліжэйшы час. «Сельская гаспадарка корміць усю краіну, а мы не можа накарміць сваю жывёлу?» — прама запытаўся Прэзідэнт і адзначыў, што час для дамаўленняў завершаны. Цяпер, як сказаў Аляксандр Лукашэнка, толькі канкрэтныя справы і толькі канкрэтныя вынікі.
Звяртаючыся да дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, Кіраўнік дзяржавы заўважыў: «Вы надзелены высокім статусам і ўпанаважаны прымаць самыя важныя рашэнні, ...а, значыць, павінны забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу». «Вы заўсёды павінны быць наперадзе і весці за сабой людзей», — заявіў Прэзідэнт.
Ён таксама звярнуўся да дэлегатаў УНС са словамі пра тое, што ніхто і ніколі не зломіць пабудаванае сёння, калі будуць тыя, хто зможа прымаць рашэнні і накіроўваць краіну ў патрэбны момант. «Абарона інтарэсаў Беларусі на першым месцы — час такі».
У завяршэнні свайго выступлення Аляксандр Лукашэнка сказаў пра галоўнае: нягледзячы на ўсё, што адбываецца вакол, мы сёння не адны. Расійская Федэрацыя — наш асноўны саюзнік, у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, аб’яднанні буйных краін, якія развіваюцца, за якімі будучыня, нас прымаюць. Так, свет стаў іншым, і да яго трэба прыстасавацца. Мы робім гэта па-беларуску «памяркоўна». Наш народ для мяне самы моцны, мужны, і адстойваць яго інтарэсы — галоўнае для мяне. Якім будзе свет заўтра, мы не ведаем. Якой будзе Беларусь, залежыць ад нас. Час выбраў нас, і гэта час канкрэтных спраў.
Таксама Віктар Уладзіміравіч выказаў сваё меркаванне наконт зацвярджэння дэлегатамі УНС Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 — 2030 гады:
— Перш, чым абмеркаваць і зацвердзіць Праграму, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын падрабязна расказаў удзельнікам пасяджэння аб ключавых выніках сучаснай пяцігодкі і нагадаў пра тое, што ў аснову новай праграмы пакладзены вынікі праведзенага маштабнага сацыялагічнага даследавання запытаў і чаканняў грамадства ў сярэднетэрміновай перспектыве і арганізаванага анульнанацыянальнага дыялогу «Вобраз будучыні», у якім прынялі ўдзел больш за 70 тысяч чалавек. Лічу вельмі справядлівым выказванне Аляксандра Турчына наконт таго, што нашы людзі чакаюць ад дзяржавы чалавекаарыентаванай палітыкі і вырашэння «зямных» праблем, а таксама рэалістычнасці выканання дадзеных абяцанняў.
Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на тое, што Праграма дапрацавана з улікам усіх атрыманых ад дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу заўваг і прапаноў, пабудаваны механізм яе рэалізацыі, а таксама агучыў сем асноўных нацыянальных прыярытэтаў, пакладзеных у аснову Праграмы, падрабязна расказаў аб кожным з іх і канкрэтных шляхах іх рэалізацыі.
Завяршаючы сваё выступленне, Прэм’ер-міністр паведаміў, што Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 па сутнасці адлюстроўвае эканамічную мадэль развіцця нашай дзяржавы з пастаноўкай рэалістычных задач пры забеспячэнні макраэканамічнай збалансаванасці і, цалкам адпавядаючы задачам пяцігодкі якасці, адказвае запытам грамадства і гарантуе прытрымліванне выбранага курсу на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.
Каментуючы даклад Аляксандра Турчына, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «нам патрэбна не выдумваць: ёсць попыт на сельскую гаспадарку — будзем развіваць яе, патрэбна будаваць дарогі — будзем будаваць, трэба зарабляць — будзем зарабляць. У нас для гэтага ўсё ёсць, таму не будзем выдумляць — будзем паглыбляцца».
Лічу вельмі важным таксама выказванне Прэзідэнта наконт таго, што ўсе мы павінны быць у курсе ўсяго новага — «магчыма, сёння нам гэта не актуальна, але будзе актуальна заўтра — своечасова трэба пачынаць работу».
Падводзячы вынік усяму сказанаму, Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Мы ні ў чым не можам дазволіць сабе плесціся ў хвасце — толькі наперад. Наперадідучых будуць даганяць. Калі мы будзем у хвасце, даганяць прыйдзецца нам — гэта дрэнна».
Перш чым зацвердзіць Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 — 2023 гады, дэлегаты абмеркавалі шэраг пытанняў, на якія Кіраўніком дзяржавы былі дадзены дакладныя разгорнутыя адказы і каментарыі.
Вынікам абмеркавання стала зацвярджэнне прапанаванай Праграмы без унясення дапаўненняў і змяненняў. Цяпер справа кожнага з нас — дакладна выконваць яе палажэнні і разам весці Беларусь да росквіту.
Гутарыла Святлана СІЛЬВАНОВІЧ