Top.Mail.Ru

Дэлегат УНС Наталля Якубіцкая: Слухаючы Пасланне Прэзідэнта, мы разумелі, што гэта — мэты, задачы, тое, чым мы будзем кіравацца цягам пяці гадоў

Дэлегат УНС, член Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая на палях VII Усебеларускага народнага сходу адзначыла, што пасланне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аказала на яе моцны ўплыў. 


«Слухаючы Пасланне Прэзідэнта, мы разумелі, што гэта мэты, задачы, тое, чым мы будзем кіравацца цягам пяці гадоў. Кіраўнік дзяржавы таксама падвёў вынікі адыходзячай пяцігодкі, — дадала Наталля Якубіцкая. — Была дадзена ацэнка ўсім галінам і ўсім напрамкам эканомікі, сацыяльнай сферы. Бо для таго, каб ісці ў будучыню, мы павінны разумець, што сёння мы маем, які падмурак ужо сфарміравалі».

Для Наталлі Якубіцкай як для старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў таксама важна было пачуць, што сельская мясцовасць застаецца ў прыярытэце. 

«Як сказаў кіраўнік дзяржавы, мы абавязкова павінны захаваць сельскую мясцовасць. Акцэнт будзе зроблены на аграгарадках», — дадала дэлегат УНС.

Яна ВАЛАСАЧ
Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю