Дэлегат УНС, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Міхаіл Жудро лічыць асабліва важным, што ключавыя прыярытэты Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку, якая будзе прынятая заўтра, 19 снежня, звязаны з развіццём чалавека — дэмаграфічная бяспека, развіццё чалавечага патэнцыялу, стварэнне спрыяльнага і якаснага асяроддзя для жыцця.
— Я — шматдзетны тата. Будучыня нашай краіны — дзеці. Важна, што чалавеку надаецца ў праграме асаблівая ўвага. Таксама сярод прыярытэтаў — моцныя рэгіёны, развіццё абароннага сектара, павышэнне абараназдольнасці краіны, турыстычны патэнцыял. Развіццё ўсіх гэтых аспектаў у сукупнасці дазволіць нашай любімай Беларусі гарманічна развівацца. А людзям — шчасліва жыць.
Яна ВАЛАСАЧ.
Фота Лізаветы ГОЛАД.