Top.Mail.Ru

Дэлегат УНС Людміла Мароз: Ідзе сумленная, шчырая размова з Прэзідэнтам

Такімі ўражаннямі ад першага дня другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу падзялілася дэлегат УНС, дырэктар Столінскага Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла МАРОЗ.


Па словах дэлегата, учора адбылася сумленная, шчырая размова з Прэзідэнтам. «Слухаць Пасланне Прэзідэнта было вельмі хвалююча. Калі сядзела ў зале, па целе беглі мурашкі ад значнасці падзеі, — адзначыла Людміла Мароз. — Мне блізкія тэмы, якія ў сваім Пасланні агучваў Прэзідэнт. Напрыклад, што ў кожнай сям’і павінна быць не менш за тры дзіцяці. Я са Столінскага раёна. Наш дзіўны край беларускага Палесся славіцца вялікімі сем’ямі. Традыцыі шматдзетнасці ў нас перадаюцца з пакалення ў пакаленне. На Століншчыне пражываюць звыш дзвюх тысяч шматдзетных сем’яў. Мы ганарымся і імкнёмся гэты досвед трансляваць і ў іншыя рэгіёны».

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю