Top.Mail.Ru

Дэлегат Гурын: Пасланне кіраўніка дзяржавы — велізарны прыклад для нас

Падзея, якая праходзяць у сталіцы, вельмі важная стратэгічна як для усяго грамадства, так і для далейшага выбудоўвання мадэляў эканамічнага развіцця краіны. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся дэлегат УНС, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын.


— Вельмі важна пачуць Пасланне кіраўніка дзяржавы. Перакананы, гэта будзе падвядзенне вынікаў адыходзячай пяцігодкі і зачын на будучыню. Для нас гэта — велізарны прыклад, для ўсіх жыхароў нашай краіны, таму што менавіта пункт гледжання кіраўніка дзяржавы заўсёды апраўдвае тое, да чаго мы імкнёмся. 

Сённяшні дзень — асаблівы, дадаў Максім Гурын.

— Мы хочам бачыць краіну бяспечнай, мірнай. Бяспека — той стратэгічны рэсурс, якім мы сёння валодаем і ставім у прыклад. Як шмат для гэтага робіць наш Прэзідэнт! Наша з вамі задача — аб’ядноўваць усе стратэгічныя сілы, быць адзінымі, годна працаваць на месцах.

Яна ВАЛАСАЧ.

фота Лізаветы ГОЛАД.

Чытайце таксама: «Беларусь — наш дом». Лукашэнка заявіў аб рэалізацыі беларускага шляху

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю