Дажджы і да плюс 8 градусаў чакаецца ў Беларусі 5 снежня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
5 снежня ў Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор’е. Ноччу і раніцай часам пройдуць дажджы, днём месцамі будуць невялікія дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе плюс 2—8 градусаў.