«У другой дэкадзе жніўня пераважны тэмпературны рэжым быў ніжэйшы за аптымальны для развіцця кукурузы. Аднак у параўнанні з мінулым годам забяспечанасць кукурузы цяплом лепшая. Назапашаная з мая да 20 жніўня сума эфектыўных тэмператур вышэй за 10 градусаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па апошніх даных назіранняў на асноўных масівах у кукурузы ідзе наліў зерня — адзначаецца малочная спеласць. На самых позніх пасевах працягваецца фарміраванне пачаткаў», — расказалі ў Белгідрамеце.
Па прагнозах аграметэаролагаў, дажджы, якія праходзяць, павінны палепшыць забяспечанасць вільгаццю гэтай культуры.