Top.Mail.Ru

Даведаліся, як будуць працаваць камунальныя службы Мінска ў доўгія выхадныя 1–3 мая

Арганізацыі ЖКГ беларускай сталіцы гатовы да адладжанай работы ў доўгія выхадныя. Падрабязнасці паведамляе SB.by.


У аб’яднанні праінфармавалі:

— Прыняты ўсе неабходныя меры да забеспячэння адладжанай і бесперабойнай работы ў доўгія выхадныя з 1 па 3 мая. Для аператыўнага ўстаранення аварыйных сітуацый будуць працаваць 32 аварыйна-аднаўленчыя брыгады ў колькасці 109 чалавек: ад ДП «Мінсккамунцепласетка» — 4 брыгады ў колькасці 32 чалавек, ад УП «Мінскводаканал» — 9 брыгад у колькасці 38 чалавек, ад КУП «Гарадская аварыйная служба» — 17 брыгад у колькасці 39 чалавек.

Будуць таксама арганізаваны работы па забеспячэнні належнага санітарнага ўтрымання жылфонду і прылеглых тэрыторый. У сістэме прадпрыемстваў ЖКГ ва ўсіх раёнах вызначаны дзяжурныя, адпрацавана ўзаемадзеянне з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі ДВА «Гаррэмаўтадар Мінгарвыканкама» і УП «Мінскзелянбуд». Таксама арганізаваны дадатковы вываз цвёрдых камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю