Top.Mail.Ru

«Давайце бачыць партнёраў адзін у адным». Лукашэнка пра ўмацаванне эканамічнага фундаменту СНД

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім фармаце заклікаў лідараў краін Садружнасці ўмацоўваць эканамічны фундамент, паведамляе БелТА. 


«У аснове многіх, калі не ўсіх, сучасных канфліктаў ляжаць эканоміка і канкурэнцыя. Каб выстаяць у гэтай барацьбе, забяспечыць устойлівае развіццё і павышэнне дабрабыту ўсіх нашых краін, трэба ўмацоўваць эканамічны фундамент і паглыбляць гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, вытворчую кааперацыю», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

«Давайце не страцім тое, што напрацавана пакаленнямі нашых людзей. Давайце бачыць партнёраў у першую чаргу адзін у адным, максімальна пашыраць узаемадзеянне без усялякіх закрытых тэм», — заклікаў беларускі лідар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю