На Мінскім трактарным заводзе стварылі даследчы ўзор шахтавай машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Гэта сумесны праект прадпрыемства і ААТ «Беларуськалій». Кампанія зацікаўлена ў пашырэнні парку спецыяльных аўтамабіляў. Спецыялісты МТЗ выязджалі ў Салігорск, дзе спускаліся ў шахту Бярозаўскага рудніка на глыбіню 425 м для вывучэння асаблівасцяў працы тэхнікі пад зямлёй.
У найбліжэйшы час на салігорскім прадпрыемстве пачнуцца выпрабаванні шахтавай машыны BELARUS МТ-902.