Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 372 «Аб даплатах асобным катэгорыям работнікаў аграпрамысловага комплексу».
Дакументам прадугледжваецца павелічэнне памеру штомесячных даплат маладым спецыялістам сельгасарганізацый з 0,46 да 1 базавай стаўкі, якая ўстанаўліваецца Саветам Міністраў для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Такія
даплаты абавязковыя на працягу двух гадоў з дня заключэння працоўнага дагавора (кантракта).
Дадаткова ўведзены штомесячныя даплаты ў памеры 0,81 базавай стаўкі маладым спецыялістам гэтых арганізацый, якія ўжо адпрацавалі два гады і прадаўжаюць працаваць на працягу наступных трох гадоў.
У выніку памер даплат маладым спецыялістам з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія працуюць у арганізацыях аграпрамысловага комплексу на падставе працоўнага дагавора (кантракта), на працягу першых двух гадоў вырасце з 125,6 рубля да 273 рублёў. Маладым спецыялістам, якія адпрацавалі два гады і прадаўжаюць працаваць, памер даплат павялічыцца з 188,4 рубля да 409,5 рубля.
Паводле прэс-службы Прэзідэнта