Top.Mail.Ru

Дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 лютага

З 1 лютага павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


З 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў:

  • на першае дзіця складзе Br861,42 (+Br83,61)
  • на другое і наступных дзяцей — Br984,48 (+Br95,56)
  • на дзіця-інваліда — Br1107,54 (+Br107,5).
  • У прэс-службе адзначылі, што памеры дапамогі выраслі на 10,8%.

У Мінпрацы нагадалі, што памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пералічваюцца два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю