Top.Mail.Ru
215

ДАІ запусціла рэспубліканскую акцыю «Святлоадбівальнік ратуе жыццё!»

Дзяржаўтаінспекцыя з 3 па 7 кастрычніка праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Святлоадбівальнік ратуе жыццё!». Аб гэтым паведамляе БелТА.


«З надыходам восені асаблівую актуальнасць набывае праблема траўматызму і гібелі людзей на дарозе ў цёмны час сутак. Пры скарачэнні светлавога дня і пагаршэнні ўмоў надвор’я толькі ў верасні ў выніку наездаў смяротныя траўмы атрымалі 17 пешаходаў і веласіпедыстаў», — адзначылі вартавыя дарог.

Акцыя прызначана яшчэ раз звярнуць увагу пешаходаў, веласіпедыстаў, вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці і гужавога транспарту на важнасць бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў і адзення павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах дрэннага надвор’я.

«Святлоадбівальльнік дае магчымасць чалавеку быць своечасова заўважаным у святле фар на адлегласці ад 130 м да 400 м. Адпаведна ў вадзіцеля з’яўляецца магчымасць прыняць неабходныя меры, каб пазбегнуць наезду», — падкрэслілі ў галоўным упраўленні ДАІ.

Акрамя правядзення шырокай інфармацыйна-растлумачальнай работы, арганізаваны ўзмоцнены кантроль на дарогах. Асаблівая ўвага — спыненню грубых парушэнняў ПДР, своечасоваму выключэнню з праезнай часткі нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю