Як папярэдне было ўстаноўлена, вадзіцель BMW не справіўся з кіраваннем, выехаў на раздзяляльную паласу і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадачы. У ДТЗ загінула жанчына-пасажыр.
- Супрацоўнікі аддзела ДАІ звяртаюцца з просьбай да ўсіх, хто мае карысную інфармацыю або запісы відэарэгістратара, які зафіксаваў момант здарэння або папярэднія яму абставіны, звярнуцца ў АДАІ Смалявіцкага РАУС па адрасе: г.Смалявічы, вул.Сацыялістычная, 29, альбо па тэлефоне (+375 29) 772-39-07.