«Сіняя перарывістая разметка — новаўвядзенне 2025 года. Яна абазначае зону платнай паркоўкі», — растлумачылі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Там дадалі, што першымі ўчасткамі, дзе яе нанеслі, сталі тры вышэйпералічаныя вуліцы. Аднак работы працягваюцца, і з часам яна з’явіцца ўсюды, дзе размяшчаюцца платныя паркоўкі ўздоўж праезнай часткі.
Інспектары сцвярджаюць, што з дапамогай сіняй разметкі вадзіцелі змогуць без лішняй блытаніны знайсці дазволенае месца для стаянкі. Пры гэтым у ДАІ падкрэслілі: існуючая разметка, гэта значыць белы пункцір, будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль дарожнікі не абновяць увесь Мінск.