Дзяржаўтаінспекцыя працягне несці службу ва ўзмоцненым варыянце на гэтых выхадных, паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС Беларусі.
Як адзначылі ў ведамстве, парушэнні будуць фіксаваць з дапамогай рэспубліканскай сістэмы маніторынгу. Акрамя таго, «у рэжыме галоснага і змешанага кантролю» будуць выкарыстоўвацца беспілотнікі.
У ДАІ таксама праінфармавалі, што на гэтых выхадных у Віцебскай вобласці праходзіць спецмерапрыемства пад назвай «Бяспечныя дарогі Віцебшчыны», у рамках якога рэйды праводзяць экіпажы спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС і нарады бліжэйшых раёнаў суседніх абласцей.
На асаблівым кантролі будуць месцы масавага адпачынку грамадзян.
«У прыярытэце — своечасовае выяўленне „бяспраўнікаў“ і нецвярозых, у тым ліку п’яных пешаходаў і веласіпедыстаў, спыненне парушэнняў хуткаснага рэжыму, правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху, праезду на забараняльныя сігналы святлафораў, перавозкі пасажыраў», — гаворыцца ў паведамленні.
Фота ДАІ Віцебшчыны